Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва рэдакцыі інфармацыйных праграмаў тэлеканалу «Белсат» патлумачыла словы Зьмітра Піменава пра ўвод у Беларусь войскаў НАТА.

«У зьвязку са шматлікімі пытаньнямі ды камэнтарамі з нагоды заявы спадара Зьмітра Піменава ў праграме «Тыдзень у „Аб’ектыве“» пра перамовы аб уводзе на тэрыторыю Беларусі войскаў НАТА (эфір 1 красавіка) паведамляем, што словы спадара Піменава былі хаця і сьмелым ды, магчыма, не зусім удалым, але першакрасавіцкім жартам,» — гаворыцца ў заяве кіраўніцтва рэдакцыі інфармацыйных праграмаў тэлеканалу «Белсат».

Нагадаем, што пасьля слоў Зьмітра Піменава з заявай выступіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая заявіла, што «нідзе, ніколі і ня з кім Рада БНР не абмяркоўвала магчымасьць уводу ў Беларусь замежных войскаў — ні НАТА, ні чыіх-небудзь іншых».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG