Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: «Я ў нармальным стане»


4 красавіка Андрэя Саньнікава ў віцебскай калёніі «Віцьба-3» наведаў адвакат.

Жонка палітвязьня Ірына Халіп распавяла:

«З Андрэем сустрэлася ягоны адвакат, і яны амаль тры гадзіны працавалі над дакумэнтамі. Наколькі я ведаю, вывучалі справаздачу АБСЭ па падзеях 19 сьнежня і ўсіх сьнежаньскіх справах. Ведаю, што яны папрацавалі плённа. Вядома, што пра сябе Андрэй распавесьці ня мог, бо гаварыць пра сябе яму забаронена. Толькі сказаў, што на здароўе асабліва ня скардзіцца, знаходзіцца ў нармальным стане».

Былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава трымаюць у калёніі «Віцьба-3», яго накіравалі працаваць на швейную вытворчасьць. Некалькі разоў сустрэчы Саньнікава з адвакатамі не адбываліся, бо ў адміністрацыі калёніі казалі, што Саньнікаў у дадзены момант працуе на вытворчасьці. У кароткіх лістах, якія часам атрымліваюць сваякі вязьня, ён амаль нічога ня піша пра сябе і працу ў калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG