Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэцца з Каваленкам без узгадненьня з турэмным начальствам не далі


B
B

Сяргею Каваленку працягваюць шэсьць разоў на дзень уліваць праз зонд харчовыя сумесі. Жонку да палітвязьня не пусьцілі.

Стан здароўя віцебскага галадоўніка Сяргея Каваленкі застаецца «складаным» — пра гэта лекар турэмнага псыхіятрычнага шпіталя пры калёніі «Віцьба-3» паведаміў жонцы вязьня Алене.

Сяргею працягваюць ставіць кропельніцы і шэсьць разоў на дзень праз зонд уліваюць адмысловыя харчовыя сумесі. 4 красавіка Алена Каваленка прасіла хаця б кароткага спатканьня з мужам, але ёй адмовілі:

«Прасіла спатканьня ў лекара хаця б на 10–15 хвілін, але ён пачаў круціцца, казаў, што Сяргей зараз з кропельніцамі, а наконт спатканьня яму трэба атрымаць дазвол у начальства. Між тым, калі мне дазваляе суд спатканьне, то яшчэ патрэбны толькі дазвол лекара. Пры чым тут турэмнае начальства, мне не зусім зразумела».

Пра вынікі аналізаў, якія раней рабілі Сяргею Каваленку, лекар турэмнага шпіталя нічога не сказаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG