Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: сырыйскай апазыцыі не перамагчы Башара Асада


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што ня верыць у тое, што сырыйская апазыцыя ў стане перамагчы сілы, верныя прэзыдэнту Башару Асаду.

У часе візыту ў Азэрбайджан Лаўроў таксама сказаў, што кровапраліцьце ў Сырыі можа доўжыцца шмат гадоў, нават калі прыхільнікі апазыцыі будуць, як ён выказаўся, «узброеныя да зубоў» замежнымі дзяржавамі.

Лаўроў паведаміў, што ў хуткім часе Маскву наведаюць прадстаўнікі дзьвюх ўнутраных сырыйскіх апазыцыйных сіл, у тым ліку з Нацыянальнага каардынацыйнага камітэту.

ІТАР-ТАС са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы ў Маскве перадае, што 10 красавіка ў Маскву прыбудзе міністар замежных спраў Сырыі Валід Муалем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG