Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Макартні хоча сабраць «Бітлз-2»


Сын Пола Макартні напярэдадні свайго канцэрту ў легендарным лівэрпульскім клюбе Cavern распавёў аб праекце «Бітлз Новае пакаленьне», аб якім так мараць фанаты Beatles.

Маецца на ўвазе аб’яднаньне сыноў бітлоў, піша FUZZ

Мара аб Бітлз-2 нарадзілася ў бітламанаў даўно — калі стала ясна, што дзеці удзельнікаў «Бітлз» пайшлі па шляху бацькоў і таксама сталі займацца музыкай. У прыватнасьці Джэймс Макартні ўдзельнічаў у запісе двух альбомаў бацькі, а менавіта «Flaming Pie» і «Driving Rain».

У 2009 годзе ён дэбютаваў як саліст праекту пад назвай Light. Выступленьне адбылося на фэстывалі, арганізаваным кінарэжысёрам Дэйвідам Лінчам. Першы запіс Джэймса Макартні прадзюсіраваў ягоны бацька.



У групу бітла-дзяцей акрамя яго маглі б увайсьці Шон Ленан, Дхані Харысан і Джэйсан Стар. Удзел Зака, другога сына Рынга Стара Джэймс назваў малаверагодным.

Нешта падобнае ўжо адбывалася ў гісторыі рок-музыкі. Напрыклад, ня так даўно месца памерлага ударніка Led Zeppelin на канцэрце 2007 года заняў яго сын.

А вось што піша Андрэа Лафранкі ў газэце Corriere della Sera.

Як бы там ні было, я б хацеў, каб мы зраўняліся зь імі, але і гэтага вельмі складана дамагчыся

«Сын Макартні прапануе нашчадкам адрадзіць Beatles. Хай нават і наступаюць Вялікодныя дні, але цуд немагчымы. Яны не сабраліся разам за 10 гадоў, калі ўсе яшчэ былі жывыя. Тэхнічныя магчымасьці былі выкарыстаны яшчэ ў 1995 годзе, калі голас Ленана, узяты са старога студыйнага запісу, быў умантаваны ў новыя запісы кампазыцыі Free As a Bird трох членаў гурту. А калі аб’яднаньне арганізуюць нашчадкі? Ініцыятарам праекта, надзеі і кашмару фанатаў, стаў сын Пола Макартні. 34-гадовы Джэймс, акрамя таго, што пераняў зьнешнасьць бацькі, вырашыў яшчэ і пайсьці яго прафэсійным шляхам », - піша выданьне.

«Джэймс думае маштабна: ён хоча ўзнавіць Beatles. Beatles Next Generation. Джэймс кажа, што абмяркоўваў гэтую ідэю з непасрэдна зацікаўленымі асобамі. Гэта будзе фурор: 50 гадоў пасьля дэбюту Пола, Джона, Джорджа і Рынга з дыскам Love Me Do 5 кастрычніка 1962 — і на сцэне зьявяцца іх сыны », - піша аўтар артыкулу.

«Мака-Джуніар зь дзяцінства марыў «быць лепш», чым яны. Перасягнуць іх — так і застанецца марай, у гэтым няма сумневаў. Але сьціпласьць не яго канёк: «Я не ўпэўнены, што мы зможам гэта зрабіць. Як бы там ні было, я б хацеў, каб мы зраўняліся зь імі, але і гэтага вельмі складана дамагчыся».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG