Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ермакова: Ніжэй за 8 тысяч курс даляра не ўпадзе


Курс даляра ЗША ўпасьці ніжэй за 8000 беларускіх рублёў не павінен, стаўка рэфінансаваньня будзе яшчэ ніжэйшай, а ЭўрАзЭС стаў больш жорстка ставіцца да Беларусі. Пра гэта распавяла кіраўніца Нацбанку Надзея Ермакова на прэс-канфэрэнцыі 4 красавіка.

«Мы бачым, што эканоміка зарыентавалася на гэты курс. Таму курс, ніжэйшы за 8 тысяч рублёў — гэта будзе, напэўна, няправільна», — сказала Ермакова.

Пры гэтым яна падкрэсьліла, што Нацбанк рубель не ўмацоўвае, а рэгулюе курс. Задача галоўнага банку краіны — не дапусьціць рэзкіх скачкоў курсу, дадала кіраўніца Нацбанку.

Разам з тым Ермакова адзначыла, што прагнозы, у тым ліку ў частцы курсаўтварэньня — «справа няўдзячная». «Але, у прынцыпе, калі сытуацыя ў эканоміцы будзе разьвівацца так, як гэта было ў першым квартале, то курс будзе трымацца ў межах 8–8,5 тысячы», — прагназуе яна.

Ермакова таксама нагадала, што паказчыкі эканамічнага разьвіцьця гэтага году ў Беларусі разьлічваліся зыходзячы зь сярэдняўзважанага сёлетняга курсу на ўзроўні 9150 рублёў за даляр, паведамляе БелаПАН.

Кіраўніца Нацбанку дадала, што асноўны аб’ём валютнай выручкі паступае на Беларускую валютна-фондавую біржу ў расейскіх рублях. У той жа час асноўныя разьлікі за імпарт Беларусь робіць за даляры ЗША. У тым ліку гэтай акалічнасьцю тлумачыцца тое, што часам попыт на даляры на біржы перавышае іх прапанову, растлумачыла кіраўніца Нацбанку.

Як паведаміла Ермакова, асноўны аб’ём куплі валюты на біржы ідзе для пагашэньня крэдытаў, разьлікаў газавікоў, нафтавікоў, а таксама пад закуп мэдыкамэнтаў.

Багданкевіч: «Трымаць курс можна, але гэта неразумна»

Надзея Ермакова таксама сказала, што не выключае зніжэньня стаўкі рэфінансаваньня да 30–32% да 1 ліпеня. «Думаю, так яно і будзе, калі якіх-небудзь „выбухаў“ ня здарыцца», — паведаміла Старшыня Нацбанку. Яна патлумачыла, што Нацбанк прымае ў разьлік, на падставе рэкамэндацыяў МВФ, інфляцыю за папярэднія 6 месяцаў. Да канца году заплянаванае зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня да 19-22 працэнтаў.

Чубрык: «Зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня — цалкам натуральная справа»

Да сярэдзіны 2012 года беларускім банкам забароняць браць якія-небудзь камісійныя зборы за абслугоўваньне крэдытаў.

Надзея Ермакова паведаміла, што Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС зрабіў больш жорсткімі патрабаваньні да абавязаньняў Беларусі па стабілізацыйным крэдыце. Гэтак, патрабуецца, каб памер золатавалютных рэзэрваў пакрываў ня два, а тры месяцы імпарту, а таксама — каб паскараўся працэс прыватызацыі.

Цярэшчанка: «Крэдытор не патрабуе чагосьці надзвычайнага»
XS
SM
MD
LG