Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Атрошчанкаву вярнулі пашпарт


Аляксандар Атрошчанкаў

Аляксандар Атрошчанкаў

Былому палітвязьню, каардынатару «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандру Атрошчанкаву вярнулі пашпарт.

3 красавіка ўвечары ён наведаў аддзел па грамадзянству і міграцыі Цэнтральнага РУУС Менску, каб аднавіць пашпарт, які быў скрадзены. Аднак супрацоўнікі міліцыі яму паведамілі,маўляў, толькі што прыйшоў канвэрт з Аршанаскага аддзелу ўнутраных спраў на транспарце, у якім быў пашпарт Атрошчанкава.

Аляксандар распавёў карэспандэнту Свабоды,што ўпашпарце няма ніякіх адзнакаў і ён раней браў даведку,што выезд за мяжу яму не абмежаваны. Аднак, кажа Атрошчанкаў, «у цяперашняй сытуцыі ўсё можа быць».

«Бачна,што падзейнічаў рэзананс ад усёй гэтай гісторыі ў Оршы. Улады баяцца пашырэньня санкцый,таму так і робяць. Адбываюцца такія перамены, спачатку ствараюць інцыдэнт, а потым кажуць пра непаразуменьні альбо спасылаюцца на тэхнічны збой», — заявіў Атрошчанкаў Свабодзе.

Анатоль Лябедзька ня ведае, дзе знаходзяцца ягоныя два пашпарты.

Лябедзька: «Для мяне яны маюць статус скрадзеных, прынамсі на момант нашай размовы. Што будзе ўвечары ці заўтра — паглядзім. Але мне падаецца, што сытуацыю пачалі адкручваць назад, бо гэта проста асабістая і пэрсанальная ганьба для міністра Куляшова і ягонага ведамства. Бо другое ведамства робіць зь іх нейкі памыйнік: міліцыянты, замест таго, каб абараняць грамадзян ад злачынстваў, у тым ліку і крадзяжоў, самі ў гэтай ролі выступаюць. Я думаю, што не супалі інтарэсы розных ведамстваў, і, відаць, прынялі рашэньне разьвязваць гэтую сытуацыю. Зразумела, што з нэгатывам для іміджу МУС, але гэта „адкручваньне“ сытуацыі назад».

28 сакавіка падчас затрыманьня ў Оршы ў Аляксандру Атрошанкаву, Анатолю Лябедзьку і Сяргею Калякіну не вярнулі пашпарты. Палітыкі падалі заявы, што пашпарты ў іх скралі міліцыянты.
XS
SM
MD
LG