Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Боінг 737» авіякампаніі «Белавія» уначы на сераду ажыцьцявіў аварыйную пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Менск, пацярпелых няма.

«Пры ўзьлёце з менскага аэрапорту ў 0.11 гадзін у кабіне пілётаў спрацавала сыгналізацыя аб тым, што ня прыбрана правая стойка шасі самалёта», — паведаміў Інтэрфаксу прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Паводле яго слоў, самалёт, які накіроўваўся па маршруце «Менск-Ашхабад», вымушаны быў вярнуцца і зрабіць аварыйную пасадку ў 0,38 гадзін мясцовага часу. У выніку аварыйнай пасадкі самалёта ніхто не пацярпеў, праінфармаваў прадстаўнік МНС.

На борце знаходзіліся 96 пасажыраў і 8 членаў экіпажа, паведаміў В.Навіцкі.

У прэс-службе авіякампаніі «Белавія» пацьвердзілі, што прычынай вяртаньня самалёта ў аэрапорт стала сыгналізацыя, апавясьціўшы пілётаў аб непрыбранай стойцы правага шасі самалёта.

«Пілёт прыняў рашэньне не рызыкаваць і вярнуцца У цяперашні час вядзецца поўны разбор» . У прэс-службе дадалі, што ў аэрапорце «была праведзена замена самалёту, усе пасажыры дастаўленыя да месца прызначэньня, зараз самалёт выконвае рэйс назад». У выніку пасажыры выляцелі ў Ашхабад «на 3 гадзіны 40 хвілін» пазьней раскладу.
XS
SM
MD
LG