Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анішчанку абвінавацілі ў здрадзе ўкраінскім караням


Расея гатовая скасаваць абмежаваньні на ўвоз сыроў з Украіны, пра гэта паведаміў міністар эканомікі і гандлю Ўкраіны Пятро Парашэнка.

Расейскі бок увёў забарону на пастаўку ўкраінскіх сыроў 7 лютага, прад’явіўшы прэтэнзіі да яго якасьці. У Кіеве цяпер знаходзіцца кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка, які правёў перамовы ў аграрных ведамствах.

Паводле Анішчанкі, тэрміны адкрыцьця расейскага рынку для ўкраінскага сыру будуць залежаць ад таго, як хутка прадпрыемствы выправяць выяўленыя недахопы. Інспэктары Расспажыўнагляду ўжо праверылі адзін з заводаў-экспартэраў сыру, а на наступным тыдні правераць яшчэ два.

Прэсавую канферэнцыю Анішчанкі сарваў скандальна вядомы дэпутат украінскага парляменту Алег Ляшко, які прыйшоў з хатняй каўбасой і сырам і пачаў папракаць Анішчанку, што той, вырасшы ў Данецку, забыўся на свае карані.
XS
SM
MD
LG