Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барадулін, Бураўкін, Гарэцкі і Грыцкевіч заклікаюць на Ўсебеларускі сход


Сустаршыні Ўсебеларускага сходу за незалежнасьць, які адбыўся 12 гадоў таму, падтрымалі прапанову кіраўніка кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімера Някляева.

У звароце Р. Барадуліна, Г.Бураўкіна, Р, Гарэцкага і А. Грыцкевіча гаворыцца:

Фінансавы крызіс, дэвальвацыя рубля выявілі слабасьць айчыннай эканомікі. Распачаты продаж дзяржаўнай маёмасьці пагражае стратай нацыянальнага багацьця, нажытага многімі пакаленьнямі беларусаў. ... Настойлівымі высілкамі чынавенства груба і няўхільна дыскрымінуецца нацыянальная культура, выціскаецца са штодзённага ўжытку беларуская мова — падсякаюцца карані нацыі.

...Усё гэта ставіць пад пагрозу ня толькі пэрспэктывы цывілізаванага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь, але і яе незалежнасьць. Надышоў час усёй грамадой прааналізаваць сёньняшні дзень Радзімы, знайсьці шляхі выпраўленьня калектыўных памылак і пралікаў, цьвяроза і цьвёрда паставіць задачы далейшага станаўленьня і сьцвярджэньня нацыянальнай дзяржавы... усіх, хто занепакоены лёсам Бацькаўшчыны, заклікаем да яднаньня! ...Мы пераможам, калі будзем разам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG