Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Дзяніса Дашкевіча склалі новы пратакол


Дзяніс Дашкевіч
Дзяніс Дашкевіч
Грамадзкі актывіст, сябра стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» з Рагачова Дзяніс Дашкевіч паведаміў, што вынікам ягонага выкліку 3 красавіка ў раённы аддзел унутраных спраў стаў чарговы адміністрацыйны пратакол пра парушэньньне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў.

«Склаў яго лейтэнант Лукашэвіч. Ён даў мне пазнаёміцца са справай і патлумачыў, што яе вярнулі на дапрацоўку з суду. Пры гэтым лейтэнант адкрыта заявіў: ніякіх доказаў па справе няма, але працаваць над гэтай справай яны нібыта могуць цэлы год. Я напісаў сваю катэгарычную нязгоду з пратаколам».

Актывіст заўважыў, што са справы зьнік фотаздымак старшыні райвыканкаму Віктара Банчука і чатыры нататкі, на якія спасылалася рэдакцыя афіцыйнай раённай газеты «Свабоднае слова», і якія без дазволу перадрукаваў сайт vrogacheve.ru.

У сакавіку на падставе заявы рэдактара гэтай газэты Андрэя Шышкіна міліцыя распачала ў дачыненьні да Дзяніса Дашкевіча адміністрацыйную справу за парушэньне аўтарскіх правоў. У РАУС палічылі, што менавіта Дзяніс зьяўляўся ў той час адміністратарам незалежнага сайту і без дазволу рэдакцыі зьмясьціў 9 матэрыялаў з «Свабоднага слова», а таксама фотаздымак старшыні райвыканкаму Банчука.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG