Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы рухаюцца да бясплатных віз


Прадстаўнікі Ўкраіны і Польшчы ў Кіеве дамовіліся пачаць ўнутраныя працэдуры па адмене аплаты за нацыянальныя візы (доўгатэрміновыя візы тыпу D). Як паведаміў прадстаўнік украінскага МЗС, праект пагадненьня ўжо падрыхтаваны.

«Пагадненьне прадугледжвае бясплатнае афармленьне доўгатэрміновых віз грамадзянам абедзвюх дзяржаваў, якія маюць намер знаходзіцца на тэрыторыі іншай краіны больш за тры месяцы, але ня больш за адзін год. Дасягнута дамоўленасьць аб пачатку ўнутраных працэдур для выкананьня гэтага пагадненьня ўжо летам гэтага году», - адзначыў прадстаўнік МЗС.

Падчас сустрэчы ў Кіеве ўкраінцы і палякі дамовіліся таксама аб супрацоўніцтве консульскіх службаў падчас правядзеньня фінальнай часткі футбольнага турніру Эўра-2012. Цяпер нацыянальная польская віза каштуе ўкраінцам 20 эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG