Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зарэгістраваць партыю ў Расеі будзе можна, маючы 500 сяброў


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў закон аб спрашчэньні працэдуры рэгістрацыі палітычных партый. Гэта адбылося падчас сёньняшняй сустрэчы кіраўніка Расеі з прадстаўнікамі незарэгістраваных партый у Крамлі.

Раней стала вядома, што на сустрэчы не прысутнічалі апазыцыянэры Барыс Нямцоў, Уладзімер Рыжкоў і Сяргей Удальцоў, бо фармат сустрэчы не прадугледжваў дыскусій.

Новы расейскі закон пра палітычныя партыі павінен уступіць у сілу заўтра. Дакумэнт прадугледжвае, што для рэгістрацыі партыі неабходна мець толькі 500 сяброў, а не 40 тысяч, як цяпер. У абмеркаваньні праекту ўдзельнічала апазыцыя, аднак большасьць яе прапаноў была адхіленая.
XS
SM
MD
LG