Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Бярозаўкі падаў у суд на шклозавод «Нёман»


Шклозавод «Нёман»

Шклозавод «Нёман»

Актывіст Сяргей Трафімчык разам з грамадзкім аб’яднаньнем «Экадом» праз суд намагаецца спыніць будаўніцтва цэху шкловалакна на тэрыторыі шклозаводу «Нёман».

Паводле Трафімчыка, пры будаўніцтве цэху шкловалакна былі парушаныя правы гараджан. Цэх лічыцца шкоднай вытворчасьцю, а ў горадзе не былі праведзеныя грамадзкія слуханьні наконт яго будаўніцтва.

Трафімчык кажа, што шматлікія звароты да кіраўнікоў прадпрыемства і мясцовых уладаў вынікаў не далі, таму вырашылі зьвярнуцца ў суд.
XS
SM
MD
LG