Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзядзька Асада: Яму наўрад ці ўдасца захаваць уладу


Сустрэча міністра замежных спраў Сырыі Валіда Муалема з кіраўніком Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа Якабам Келенбэргерам, Дамаск, 3 красавіка.

Сустрэча міністра замежных спраў Сырыі Валіда Муалема з кіраўніком Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа Якабам Келенбэргерам, Дамаск, 3 красавіка.

Становішча ў Сырыі настолькі крытычнае, што прэзыдэнту Башару Асаду наўрад ці ўдасца доўга ўтрымлівацца ва ўладзе – лічыць дзядзька сырыйскага лідэра, былы віцэ-прэзыдэнт краіны Рыфат Асад.

У інтэрвію БіБіСі Рыфат Асад, які зь сярэдзіны 1980-х гадоў жыве ў выгнаньні, аднак, адзначыў, што ў Сырыі павінен быць забясьпечаны мірны працэс перадачы ўлады. Сам Асад-старэйшы вядомы жорсткім прыгнётам у 1982 годзе паўстаньня ў горадзе Хама. Тады загінулі ня менш за 10 тысяч чалавек.

У Дамаск сёньня прыбыў кіраўнік Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа Якаб Келенбэргер. Ён абмяркуе з сырыйскімі ўладамі пытаньне аб пашырэньні паставак гуманітарнай дапамогі ў раёны баёў і доступе міжнародных прадстаўнікоў да палонных і затрыманых.

Раней спэцыяльны пасланьнік ААН і Лігі арабскіх дзяржаў у Сырыі Кофі Анан паведаміў, што Башар Асад пагадзіўся да 10 красавіка вывесьці войскі з гарадоў, у якіх ішлі баі з узброенымі атрадамі апазыцыі.
XS
SM
MD
LG