Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рагачоў: Дзяніса Дашкевіча зноў выклікаюць у міліцыю


Дзяніс Дашкевіч
Дзяніс Дашкевіч

У Рагачове мясцовага актывіста, сябра стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Дзяніса Дашкевіча выклікаюць 3 красавіка а 14:30 у раённы аддзел унутраных спраў.

«Позву мне прынесьлі ўчора ўвечары міліцыянты. Падпісаў яе лейтэнант Лукашэвіч. Я пасьпеў зьвязацца з Лукашэвічам праз тэлефон, і ён патлумачыў, што выклікаюць мяне ў якасьці адказчыка ў адміністрацыйнай справе пра парушэньне аўтарскіх правоў. Нібыта гэтая справа вярнулася з суду на дапрацоўку, і ў ёй нешта трэба ўдакладніць», — заявіў Дашкевіч.

Хлопец не выключае, што зь міліцыі яго могуць адвезьці ў суд, каб хутка разгледзець гэту самую адміністрацыйную справу.

Адміністрацыйны пратакол на грамадзкага актывіста пра парушэньне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў міліцыя склала яшчэ ў сакавіку. Падставай паслужыла заява рэдактара афіцыйнай раённай газэты «Свабоднае слова» Андрэя Шышкіна пра тое, што на незалежным навінным сайце vrogacheve.ru без дазволу рэдакцыі надрукавана 9 матэрыялаў з газэты, а таксама фатаздымак старшыні райвыканкаму Віктара Банчука.

У Рагачоўскім райаддзеле міліцыі вырашылі, што акурат спадар Дашкевіч і ёсьць адміністратарам народнага сайту, на якім ня толькі публікуецца інфармацыя пра мясцовыя праблемы, зьмяшчаюцца шматлікія камэнтары гараджанаў, але й крытыкуюцца дзеяньні раённых уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG