Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпліка ў скрусе

Што мяне нечакана ўразіла ў сувязі з крытычным (перадсьмяротным) станам галадоўніка Сяргея Каваленкі — гэта словы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, сказаныя на прэсавай канфэрэнцыі (калі толькі яны правільна перададзены журналістам): «З пункту гледжаньня сацыяльнага навучаньня касьцёлу, кожны чалавек павінны клапаціцца аб сваім здароўі. І касьцёл не падтрымлівае такой акцыі, як галадоўка».

У гэтым стане, калі чалавек, што памірае за праўду, справядлівасьць і ідэю, знаходзіцца ўжо на мяжы жыцьця, арцыбіскуп не знайшоў словаў жалю і суцяшэньня, акрамя як суха працытаваць рацыянальную пазыцыю Касьцёла, якая прагучэла, нібы прыгавор (што, безумоўна, спадабаецца рэжыму ўлады як дазвол на зьнішчэньне Каваленкі).
Як католік я не крытыкую арцыбіскупа, але ведаю, што жаль ёсьць найвялікшая любоў.

25 -га Сакавіка ў Дзень Волі Беларуская Праваслаўная Аўтакефальная Царква ў Нью-Ёрку малілася за Беларускі народ, за здароўе і вызваленьне зь вязьніцы Сяргея Каваленкі, які не зрабіў ніякага злачынства. Службу праводзіў япіскап Нью-Ёрскі і Віленскі Серафім.

Ляўдэтур Езус Хрыстус!

Служба ў саборы сьв. Кірылы Тураўскага (Нью-Ёрк)

Служба ў саборы сьв. Кірылы Тураўскага (Нью-Ёрк)

Прамаўляе япіскап Нью-Ёрскі і Віленскі Серафім

Прамаўляе япіскап Нью-Ёрскі і Віленскі Серафім

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG