Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Посьпех апазыцыі на давыбарах у парлямэнт Бірмы


На давыбарах у парлямэнт Бірмы ў мінулую нядзелю апазыцыйная Нацыянальнага ліга за дэмакратыю заваявала 44 месца з 45-ці.

У парлямэнтбыла абраная і лідэр лігі Аун Сан Су Чжы, ляўрэатка нобэлеўскай прэміі міру 1991 году, якую ваенная хунта большую частку апошніх 22 гадоў трымала ў турме ці пад хатнім арыштам. Калі сталі вядомыя вынікі галасаваньня, яна заявіла:

Мы спадзяемся, што гэта стане пачаткам новай эры, калі павялічыцца роля народу ў паўсядзённым жыцьці краіны

«Мы спадзяемся, што гэта стане пачаткам новай эры, калі павялічыцца роля народу ў паўсядзённым жыцьці краіны. Мы таксама спадзяемся на далейшы рух на шляху нацыянальнага прымірэньня. За выбарамі сачылі назіральнікі з Камбоджы, якая зараз зьяўляецца старшынёй у Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Назіральнікі зрабілі выснову, што выбары былі справядлівымі, свабоднымі і празрыстымі».

Цяперашнія давыбары былі першымі пасьля таго, як ў Бірме паўстаў цывільны ўрад па дзесяцігодзьдзях ваеннага рэжыму.

Урад захоўвае большасьць у заканадаўчым органе краіне, але вынікі ўчорашніх давыбараў маюць вялікае сымбалічнае і палітычнае значэньне.

Нацыянальная ліга за дэмакратыю атрымала пераканаўчую перамогу на парлямэнцкіх выбарах у 1990 годзе, але ваенная хунта анулявала вынікі тагачасных выбараў.

Злучаныя Штаты і Эўразьвяз паведамілі, што разгледзяць магчымасьць скасаваньня санкцый, накладзеных на Бірму, калі там пройдуць свабодныя і справядлівыя выбары.

Санкцыі былі ўведзеныя на працягу апошніх двух дзесяцігодзьдзяў у сувязі з парушэньнямі правоў чалавека. Аналітыкі кажуць, што зьняцьце санкцый можа спарадзіць паток інвэстыцый у гэтую бедную краіну, якая аднак мае вялікія запасы мінэральных рэсурсаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG