Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Органы выведкі «сумежнай дзяржавы» спрабавалі атрымаць у Беларусі доступ да сакрэтнай інфармацыі ў вайсковай сфэры. Пра гэта 2 красавіка паведаміў Аляксандру Лукашэнку старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Вадзім Зайцаў.

Кіраўнік КДБ «далажыў пра выкананьне задач контравыведніцкага зьместу па спыненьні дзейнасьці органаў выведкі сумежнай дзяржавы, якія спрабавалі атрымаць доступ да сакрэтнай інфармацыі ў вайсковай сфэры, у тым ліку ў рамках адзінай сыстэмы бясьпекі Саюзнай дзяржавы», — паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Ні ў паведамленьні Лукашэнкавай прэсавай службы, ні ў інфармацыі БелТА не гаворыцца, шпіёнаў якой сумежнай дзяржавы выкрыў КДБ.

Раней КДБ паведамляў, што ў 2011-м годзе выявіў і спыніў дзейнасьць 23-х супрацоўнікаў і агентаў замежных спэцслужбаў, выкрыў 33 спробы вярбоўкі беларускіх грамадзянаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG