Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурвіла: Рада БНР не абмяркоўвала ўвод войскаў у Беларусь


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зрабіла заяву адносна выступу дзеяча беларускай эміграцыі ў Бэльгіі Зьмітра Піменава ў эфіры тэлеканалу «Белсат».

1 красавіка на тэлеканале «Белсат» у перадачы «Аб’ектыў» дзяяч беларускай дыяспары ў Бэльгіі Зьміцер Піменаў заявіў, што ён выступае за ўвод ў Беларусь войскаў НАТО, і што гэтае пытаньне нібыта разглядаецца ў штаб-кватэры НАТО. З кантэксту вынікала, што да гэтага мае дачыненьне Рада БНР.

Як Старшыня Рады афіцыйна заяўляю, што ўсё сказанае зьяўляецца выключна асабістым меркаваньнем спадара Піменава. Нідзе, ніколі і ня з кім Рада БНР не абмяркоўвала магчымасьць уводу ў Беларусь замежных войскаў — ні НАТА, ні чых-небудзь іншых.

Рада БНР перакананая, што ўсталяваньне дэмакратыі ў Беларусі магчымае толькі рукамі самога беларускага народу, і толькі ён мае права вырашаць уласны лёс.

Разам з тым Рада БНР перакананая, што выбары ў Беларусі павінны адбыцца пры ўдзеле ня толькі незалежных беларускіх, але і самага шырокага кола міжнародных назіральнікаў.

Івонка Сурвіла, Старшыня Рады БНР.

2 красавіка 2012.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG