Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таўпянец: «Белтрансгаз» — замежнае прадпрыемства


Кошт газу для Беларусі ў 2013 годзе будзе 166 даляраў за тысячу кубоў, а ў 2014 годзе — 178 даляраў. Будучыя цэны назваў намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.

Таўпянец дадаў, што ад 2015 году Расея хоча перайсьці на роўнадаходныя кошты газу для краінаў, якія ўваходзяць у Адзіную эканамічную прастору. Таму казаць, якія кошты будуць у 2015 годзе, пакуль немагчыма, аднак, згодна з прагнозамі экспэртаў, выйсьці на роўнадаходныя кошты з 2015 году Расеі, хутчэй за ўсё, ня ўдасца. У гэтым выпадку газ у 2015 годзе будзе каштаваць прыкладна 200 даляраў за тысячу кубоў.

Выступоўцу задалі пытаньне: «Ці ўплываюць нейкім чынам беларускія ўлады на кадравую палітыку ў „Белтрансгазе“?» Намесьнік міністра Таўпянец адказаў: «Не, «Белтрансгаз» цяпер — чыста замежнае прадпрыемства. Адзінае, чым прадстаўленая Беларусь у гэтым прадпрыемстве, — гэта тое, што наш прадстаўнік удзельнічае ў паседжаньнях назіральнай рады «Белтрансгазу».



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG