Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здымаем «Такое жыцьцё»! 4-я сэрыя


Такое жыцьцё: Відэа з калёніі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:03 0:00

Такое жыцьцё: Відэа з калёніі

Вынікі конкурсу падводзім штомесяц. Пераможца сакавіка — «Відэа з калёніі»

У рэдакцыю «Свабоды» даслалі відэа, запісанае на мабільнік у Івацэвіцкай калёніі (ПК № 5). Паводле словаў зьняволеных, адміністрацыя калёніі рукамі ЗК вырабляе «левыя» аўтамабільныя нумары «на Расею». На відэа — зьняволены Пётар Алейнікаў, які цяпер у ШЫЗА.

Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Героі — звычайныя людзі ў розных сытуацыях, у судах, на канцэртах, сходах, у рэстаранах, цэрквах, музэях... Шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе, пра людзкое жыцьцё ад радзільнага дома да могілак.

Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы! Аўтары найлепшых дасланых у рэдакцыю відэа атрымаюць узнагароду. Наступныя вынікі конкурсу сярод чытачоў сайту — у канцы красавіка.

Даслаць сваё відэа (агульны хранамэтраж — не даўжэй за 3 хвіліны) альбо дамовіцца пра іншы спосаб перадачы файлаў можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com

Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя памеры карцінкі — 640×360 (прапорцыя 16:9) альбо 480×360 (4:3); відэа можа быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.

Рэдакцыя пакідае за сабой права рэдагаваць атрыманыя ад чытачоў відэа.

«Такое жыцьцё» — найлепшае!

Відэапраект Беларускай Свабоды «Такое жыцьцё» прызнаны найлепшым на Радыё ў галіне «Новыя мэдыі / Інавацыі». Рашэньне журы было аднагалосным.

«Мы ўсе, на жаль, прызвычаіліся глядзець на Беларусь як на бясконцую крыніцу змрочных навінаў. „Такое жыцьцё“ — напамін, што ў Беларусі ёсьць прыгажосьць, фантазія і проста рэальнае жыцьцё, гэтаксама як у любым месцы», — гаворыцца ў рашэньні журы.

Судзьдзі засталіся «аднадушна захопленыя» відэасюжэтамі: «Некаторыя зь іх забаўныя, некаторыя вострыя, а некаторыя і вельмі сьмешныя. Яны закранаюць сур’ёзныя праблемы, якія стаяць перад беларускім грамадзтвам. І ўсе яны факусуюцца на дробных дэталях жыцьця, якія часта застаюцца па-за ўвагай у больш традыцыйных формах журналістыкі».

Архіў праекту
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG