Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выступіць перад Нацыянальным сходам 19 красавіка


Аляксандар Лукашэнка выступіць з пасланьнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу.

Пра гэта стала вядома 2 красавіка на адкрыцьці апошняй сэсіі Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка заклікаў «прыгожа, годна завершыць сваё скліканьне».

Уладзімер Андрэйчанка заклікаў дэпутатаў узмацніць падрыхтоўку да новых выбараў у Палату прадстаўнікоў. Ён заклікаў дэпутатаў больш бываць у працоўных калектывах і вывучыць прапановы грамадзянаў. Паводле Андрэйчанкі, «нашы апанэнты ўжо пачалі падрыхтоўку да выбараў».
XS
SM
MD
LG