Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі сэсіі ПА «Эўранэсту», якая стартуе ў Баку 2 красавіка, абмяняюцца думкамі што да ўдзелу Беларусі ў Эўранэсьце.

Беларусь не ўдзельнічае ў працы гэтай структуры з палітычных прычынаў, адзначаецца ў паведамленьні, якое цытуе РИА «Новости».

У лютым 2011-га Эўразьвяз адхіліў Беларусь ад удзелу ў Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства» за рэпрэсіі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.

Удзельнікі паседжаньня ў Баку «правядуць абмеркаваньне чатырох справаздачаў: па пытаньнях энэргетычнай інфраструктуры, пра будучыню дэмакратыі і свабодных і незалежных СМІ, па гандлёвых пагадненьнях і пра супрацоўніцтва паміж урадамі і грамадзянскімі супольнасьцямі як у краінах Усходняга партнэрства, так і ў ЭЗ».

У Парлямэнцкай асамблеі «Эўранэсту» прадстаўлены дэпутаты Эўрапарлямэнту і парлямэнтаў краінаў, якія ўваходзяць у праграму «Усходняе партнэрства» ЭЗ (Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна).
XS
SM
MD
LG