Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю лідэр апазыцыі Аун Сан Су Чжы атрымала перамогу на давыбарах у парлямэнт.

Ёй аддалі галасы 82 адсоткі выбарцаў у яе акрузе ў горадзе Каўхму. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Нацыянальнай лігі за дэмакратыю, якую ўзначальвае Аун Сан Су Чжы.

На дадатковых выбарах у парлямэнт ішла барацьба за 45 мандатаў, якія вызваліліся пасьля пераходу некаторых дэпутатаў на працу ва ўрад. Усяго ў парлямэнце краіны 664 месцы.

Упершыню за апошнія 20 гадоў да выбараў была дапушчана партыя Аун Сан Су Чжы. Таксама ўпершыню ўлады дазволілі міжнародным назіральнікам прысутнічаць на выбарах.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG