Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Масквы затрыманыя дзясяткі пратэстоўцаў


Расейскія апазыцыянэры паведамляюць у сацыяльных сетках аб затрыманьні ў цэнтры Масквы некалькіх дзясяткаў актывістаў, якія зьбіраліся правесьці флэш-моб «Белая плошча».

Як паведаміла Радыё Свабода адна з затрыманых, сябра руху «Салідарнасьць» Надзея Міцюшкіна, супрацоўнікі МУС пры гэтым не прадставіліся і ніяк не матывавалі свае дзеяньні.

На Краснай плошчы ў нядзелю павінен быў адбыцца флэш-моб: на працягу ўсяго дня людзі меліся шпацыраваць з прымацаванымі да адзеньня белымі стужкамі – сымбалем руху «За сумленныя выбары». Аднак плошча была з самай раніцы закрытая паліцыяй.

Паводле зьвестак МУС, паліцыя затрымала 55 чалавек, за спробу правядзеньня несанкцыянаванай акцыі.





Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG