Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 красавіка базавая велічыня — 100 тысяч


У Беларусі базавая велічыня з 1 красавіка 2012 году складае 100 тысяч рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў № 1785 ад 30 сьнежня 2011 году, перадае БелаПАН.

Да падвышэньня базавая велічыня складала 35 тысяч рублёў.

Базавая велічыня ў Беларусі зьяўляецца ўнівэрсальнай меркай для рознага кшталту плацяжоў. Да базавай велічыні прывязаныя і памеры сацыяльных выплат, напрыклад, дапамог і стыпэндый, і рознага кшталту штрафы, а таксама стаўкі дзяржаўнай пошліны і арэнднай платы.

Апрача таго, 1 красавіка ўводзіцца базавая арэндная велічыня, якая да 1 красавіка 2013 году будзе складаць 54 тысячы рублёў. Гэта зацьверджана ўказам № 150 «Аб некаторых пытаньнях арэнды і бязвыплатнага карыстаньня маёмасьцю», падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам 29 сакавіка.

Раней стаўка арэнднай платы была прывязаная да базавай велічыні. Цяпер памер базавай арэнднай велічыні будзе штогод устанаўлівацца Саветам міністраў з улікам гадавога ўзроўню інфляцыі (індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год у дачыненьні да папярэдняга) і будзе ўжывацца штогод з 1 красавіка.

Дакумэнтам таксама адмяняецца дзяржаўнае рэгуляваньне памеру арэнднай платы за гандлёвыя месцы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасьці. Фармаваньне арэнднай платы за такія гандлёвыя месцы будзе ажыцьцяўляцца ў адпаведнасьці з нормамі Грамадзянскага кодэксу па ўзгадненьні бакоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG