Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Злучаных Штатах падчас лятарэі Mega Millions разыграны найбуйнейшы, як паведамляе прэса, у сусьветнай гісторыі джэкпот.

Чарговы розыгрыш прызоў адбыўся ў суботу. Галоўны прыз памерам у 640 млн. даляраў павінен быць падзелены паміж трыма пераможцамі, пошукі якіх цяпер вядуцца. Вядома, што гаворка ідзе пра жыхароў штатаў Мэрылэнд, Канзас і Ілінойс. Пераможцы могуць выбраць адну зь дзювюх схем атрыманьня выйгрышу – падзяліць яго на 26 гадавых плацяжоў, або атрымаць выйгрыш адразу – у гэтым выпадку сума будзе меншай.

Цяперашні наклад лятарэі прыцягнуў вялікую ўвагу па ўсёй краіне – пасьля таго, як стала вядомая сума джэкпота. Выручка ад продажу лятарэйных білетаў дасягнула рэкордных паўтара мільярда даляраў.
XS
SM
MD
LG