Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідуць перамовы пра лячэньне Цімашэнкі ў Бэрліне


Нямеччына дабіваецца магчымасьці лячыць экс прэм’ерку Украіны Юлію Цімашэнку ў адной з бэрлінскіх клінік.

Пра гэта паведаміла агенцтва ДПА. Намесьнік украінскага генпракурора Рэнат Кузьмін, які знаходзіцца зь візытам у Нямеччыне, сказаў, што ўлады гатовыя да пошуку кампрамісу. Цімашэнка, асуджаная на 7 гадоў за перавышэньне службовых паўнамоцтваў, адбывае тэрмін у Качаноўскай жаночай калёніі ў Харкаве. Стан здароўя асуджанай, паводле яе сям’і, пагоршыўся. У лютым Цімашэнку наведалі нямецкія ўрачы і рэкамендавалі лячэньне па-за межамі турэмнай установы.
XS
SM
MD
LG