Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан здароўя Каваленкі пагоршыўся


Сяргей Каваленка, фота ад 22 лютага.

Сяргей Каваленка, фота ад 22 лютага.

Алена Каваленка, жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі, у другой палове дня ў суботу датэлефанавалася да лекара псыхіятрычнага шпіталю пры калёні «Віцьба-3», дзе знаходзіцца Сяргей.

Лекар паведаміў, што стан здароўя Сяргея пагоршыўся ў параўнаньні з апошнімі днямі і стаў бліжэй да цяжкага.

Ён таксама паведаміў, што не выключае магчымасьці, што, калі стан здароўя вязьня будзе пагаршацца, то ён будзе пераведзены ў цывільны шпіталь.

Алену Каваленку і маці палітвязьня Лідзію Каваленку сёньня на спатканьне з Сяргеем Каваленкам не пусьцілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG