Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў, які адседзеў у калёніі 6 гадоў за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры, узначаліць «Альфа-радыё».

Гэтую інфармацыю UDF.by пацьвердзіў шэф-рэдактар радыё Андрэй Халадзінскі. Плянуецца, што новы кіраўнік будзе прадстаўлены калектыву 2 красавіка.

У 2010 годзе экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў, якога ў лютым 2005 году Вярхоўны суд прысудзіў да 11 гадоў пазбаўленьня волі за хабарніцтва, датэрмінова выйшаў на волю. Паводле суду, Рыбакоў атрымаў хабару больш як на мільён даляраў.

Ягор Рыбакоў пачаў свой імклівы кар’ерны рост з газэты «Магілёўскія ведамасьці» пад кіраўніцтвам Рыгора Кісяля, які ўваходзіў у перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году ён узначаліў магілёўскае тэлебачаньне, а потым быў прызначаны намесьнікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі. У гэтай якасьці правёў прэзыдэнцкую кампанію 2001 году і пасьля выбараў атрымаў пасаду старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Менавіта пры ім навіны беларускай тэлевізіі пачалі перадаваць на расейскай мове.

«Гэта чалавек, які ў свой час зьнішчыў беларускае тэлебачаньне», — сказала пра Рыбакова вядомая тэлевядучая Элеанора Язерская.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG