Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падвялі вынікі праграмы Каліноўскага


Канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”, Варшава

Канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”, Варшава

У пятніцу ў Варшаве адбыўся ўрачысты зьезд выпускнікоў стыпэндыяльнай праграмы польскага ўраду імя Кастуся Каліноўскага з нагоды шостых угодкаў праграмы.

Ва ўрачыстасьцях узялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Варшаўскага ўнівэрсытэту, МЗС Польшчы, амабасадары краінаў ЭЗ, а таксама былы прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч ды лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч. Менавіта Марцінкевіч і Мілінкевіч разам з рэктарамі шэрагу польскіх ВНУ урачыста падпісалі 30 сакавіка 2006 году дэклярацыю аб стварэньні праграмы імя Каліноўскага для беларускіх студэнтаў, якія з-за перасьледу ўладаў ня могуць атрымаць вышэйшую адукацыю ва ўласнай краіне.

За магчымасьць навучаньня ў Польшчы дзякавалі беларускія студэнты Зьміцер Сьцепанец, Людміла Асіпенка, Аляксандар Карцэль, Вольга Крываносава ды іншыя.

«Мы ўдзячныя польскаму народу за дапамогу і спрыяньне беларусам у цяжкія часы няволі і верым, што грамадзянская адказнасьць эўрапейскіх беларусаў дазволіць накіраваць курс разьвіцьця нашай Бацькаўшчыны ў эўрапейскае рэчышча», – сказаў Аляксандар Мілінкевіч.

У межах праграмы Каліноўскага (найбуйнейшай у Эўропе праграмы дапамогі маладым беларусам) у розных ВНУ Польшчы вучыліся і працягваюць атрымліваць адукацыю больш за 600 беларусаў, што пацярпелі ад палітычнага перасьледу. Адукацыя для іх бясплатная, выплачваюцца таксама стыпэндыі, аплачваецца страхоўка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG