Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Сяргея Каваленкі Алена паведаміла «Свабодзе» апошнія навіны пра свайго мужа.

«Паводле лекара шпіталя, стан Сяргея здавальняючы. Адносна яго працягваюць учорашнюю схему лячэньня — парэнтэральнае кармленьне. Гэта калі праз катэтэр уводзяць фізраствор, глюкозу, амінакіслоты, іншыя прэпараты, каб падтрымаць арганізм. Лекар кажа, што лячэньне ідзе нармальна, капаюць яму па 8–9 гадзінаў запар. Але сам Сяргей па-ранейшаму ад галадоўкі не адмовіўся. Кропельніцу яму ставяць, прывязаўшы да ложка, як і раней. Больш падрабязнасьцяў лекар не паведаміў, размова была праз тэлефон».

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне адбыцьця «хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Зь сярэдзіны сьнежня зь перапынкам на 20 дзён Сяргей Каваленка трымае галадоўку супроць прысуду.

26 сакавіка Сяргея Каваленку перавялі з рэспубліканскага турэмнага шпіталя на «Валадарцы» ў псыхіятрычны шпіталь пры калёніі «Віцьба-3».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG