Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Цімашэнка заклікала да аб’яднаньня апазыцыі


Лідэр партыі «Бацькаўшчына» экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка заклікала аднапартыйцаў аб’яднацца зь іншымі апазыцыйнымі партыямі для перамогі на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку.

«Адзіны сьпіс — адзіная перамога!», — гаворыцца ў звароце Цімашэнкі да дэлегатаў экстранага зьезду партыі. Ліст экс-прэм’еркі, якая адбывае сямігадовае пакараньне па «газавай справе» ў харкаўскай калёніі, зачытаў адзін з кіраўнікоў партыі Аляксандар Турчынаў.

У «Бацькаўшчына» не хаваюць, што галоўным вынікам зьезду можа стаць заява аб фарміраваньні адзінага перадвыбарчага сьпісу з «Фронтам пераменаў».

Выбары ў Вярхоўную Раду намечаныя на 28 кастрычніка сёлета і пройдуць паводле зьмешанай сыстэмы: палову месцаў у парлямэнце зоймуць дэпутаты, абраныя ў мажарытарных акругах, яшчэ палову — абраныя паводле партыйных сьпісаў.
XS
SM
MD
LG