Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Эўразьвяз сёньня ў Брусэлі дамаўляюцца парафіраваць Пагадненьне аб асацыяцыі, перамовы наконт чаго цягнуліся пяць гадоў.

Дакумэнт мае палітычную, а таксама эканамічную частку (дзе выкладаецца сутнасьць дамоўленасьцяў пра зону вольнага гандлю). Потым, згодна працэдуры, тэкст пагадненьня павінен быць перакладзены і перададзены ў Раду Эўразьвязу.

Як кажуць эўрапейскія дыпляматычныя крыніцы, Эўразьвяз пойдзе далей на ратыфікацыю дакумэнта толькі тады, калі ўкраінская ўлада прадэманструе зьмены дзяржаўнай і судовай сыстэмы. Галоўным паказьнікам гэтых зьмен лічыцца вызваленьне Юліі Цімашэнкі і іншых асуджаных апазыцыйных палітыкаў. Сама Цімашэнка заклікала з турмы не адкладаць подпіс пагадненьня, бо гэта важна для Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG