Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прычыну катастрофы памежнага гелікоптэра не знайшлі


Адмысловая камісія не змагла высьветліць прычыны катастрофы гелікоптэра AS 355NP Ecureuil, якая адбылася 20 кастрычніка 2011 ля вёскі Вілейты Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці.

Начальнік юрыдычнай управы Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Віктар Макеенка паведаміў БелаПАН, што крымінальная справа па факце катастрофы спынена, бо ў дзеяньнях памежнікаў не знайшлі складу злачынства.

Гелікоптэр разьбіўся прыкладна за кілямэтар ад беларуска-літоўскай мяжы. Упаў і загарэўся.

На борце было пяцёра чалавек: два чальцы экіпажу — Ігар Скварцоў і Андрэй Пякарскі, і здымачная група тэлерадыёаб’яднаньня «Саюз» — Юлія Шатэрнік, Віталь Прачкоўскі, Сяргей Шамалаў.

Усе яны загінулі.

Гелікоптэр выконваў плянавы палёт па ахове дзяржаўнай мяжы.
XS
SM
MD
LG