Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы абяцаюць разабрацца з тайнай турмой


Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск паабяцаў разабрацца са скандалам, які выклікалі зьвесткі пра тое, што на тэрыторыі краіны ЦРУ мела тайную турму для падазраваных у тэрарызьме.

Туск заявіў, што Польшча стала «палітычнай ахвярай неасцярожнасьці» членаў адміністрацыі ЗША.

Раней таксама сталі вядомыя дадзеныя запісаў палётаў, паводле якіх сем самалётаў, арандаваных ЦРУ на працягу 2002 і 2003 гадоў, лёталі з Кабулу на Гуантанама, робячы прыпынкі ў польскім аэрапорце Шыманы. Газэта «Нью-Ёрк Таймс» у 2008 годзе апублікавала сьведчаньні неназванага афіцэра ЦРУ, які казаў, што так званы waterboarding (імітацыя патапленьня) выкарыстоўваўся пры допытах важнага прадстаўніка Аль Кайды Халіда Шэйха Мухамеда каля Шыманоў (мястэчка ў Варміньска-Мазурскім ваяводзтве). Раней Польшча адмаўляла існаваньне падобнай перасыльнай турмы.

Як адзначыў Туск, «Польшча, больш ня будзе краінай, дзе палітыкі могуць нешта зрабіць пад сталом, пакінуўшы гэта ў тайне, нават калі яны дзейнічаюць рука у руку з наймацнейшай дзяржавай сьвету. Польшча — сучасная дэмакратыя, дзе павінна паважацца нацыянальнае і міжнароднае права.»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG