Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне пра перанос чэмпіянату па хакеі можа вырашыцца ў траўні


Пытаньне пра магчымы перанос Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году зь Беларусі ў іншую краіну можа быць разгледжана на травеньскім кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею.

«Наступны кангрэс IIHF адбудзецца ў Хэльсынкі ў траўні 2012 году. Кожны з 70 сяброў IIHF, у тым ліку рада IIHF (выканаўчы орган фэдэрацыі), атрымае магчымасьць вынесьці на абмеркаваньне пытаньне пра тое, ці варта камандам гуляць у Беларусі. Калі гэтае пытаньне будзе ўзьнята, толькі кангрэс будзе мець права прыняць рашэньне», — гаворыцца ў прэс-рэлізе IIHF, на які спасылаецца РІА «Новости».

Дэпутаты Эўрапарлэмэнту 29 сакавіка заклікалі нацыянальныя хакейныя фэдэрацыі краін ЭЗ і іншых дэмакратычных дзяржаў выказацца на травеньскім кангрэсе IIHF у Хэльсынкі за перагляд месца правядзеньня чэмпіянату 2014 году.

Фэдэрацыя хакею Расеі ня мае намеру падтрымліваць ініцыятыву Эўрапарлэмэнту, які заклікаў міжнародную супольнасьць адмовіць Беларусі ў праве правесьці Чэмпіянат сьвету ў 2014 годзе, заявіў РІА «Новости» выканаўчы дырэктар фэдэрацыі Валерый Фясюк.
XS
SM
MD
LG