Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачата крымінальная справа супраць кіраўніка «Мазырскага НПЗ плюс»


Кіраўнік прадпрыемства «Мазырскі НПЗ плюс» абвінавачваецца ў незаконным выкарыстаньні працы падначаленых.

Мазырскі райаддзел Сьледчага камітэту пачаў крымінальную справу супраць гэтага службоўца.

Як паведамілі БелаПАН у Камітэце дзяржкантролю Гомельскай вобласьці, працяглы час, са студзеня 2009 году па жнівень 2011-га, кіраўнік «Мазырскага НПЗ плюс» даваў сваім падначаленым незаконныя ўказаньні праводзіць у працоўны час рамонтна-будаўнічыя працы на дваровай тэрыторыі свайго дома. Пры гэтым плацілі работнікам і дастаўлялі іх да месца правядзеньня працаў і назад за кошт сродкаў прадпрыемства. У выніку прадпрыемству нанесена шкода ў памеры 31 мільёна рублёў.

Падчас праверкі кіраўнік «Мазырскага НПЗ плюс» кампэнсаваў у поўным аб’ёме суму шкоды ў касу прадпрыемства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG