Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леў Марголін, намесьнік старшыні АГП, старшыня Менскай абласной арганізацыі АГП.

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Бабруйску. Дзяцінства правёў у вёсцы Кавалі Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. З 1966 году — у Барысаве. Бацькі — пэнсіянэры.

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут замежных моў (1974, спэцыяльнасьць — перакладчык-рэфэрэнт нямецкай і ангельскай моў), і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1981, спэцыяльнасьць — эканаміст).

Валодае нямецкай і ангельскай мовамі.

Працаваў на прадпрыемствах г. Барысава, эканамістам, бухгальтарам, фінансавым дырэктарам сумеснага прадпрыемства, ад 1993 да 2001 году — Генэральны дырэктар створанага разам з кампаньёнамі яшчэ ў 1990 г. ТАА МПП «Панацэя».

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі зь лістапада 2001 году.

Двойчы (2000, 2004) балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Барысаўскай гарадзкой акрузе № 77. Абодва разы лідзіраваў па выніках экзыт-полаў і апытаньняў грамадзкай думкі.

Кіраваў выбарчай кампаніяй адзінага кандыдата А.Мілінкевіча на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ў Барысаве і прылеглых рэгіёнах, быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты.

У ходзе мясцовых выбараў 2007 году кіраваў Менскай абласной кааліцыяй Аб’яднаных дэмакратычных сіл.

Жонка — Валянціна Міхайлаўна. Двое дзяцей — Ірына і Максым, трое ўнукаў — Жэня, Рыта і Алёша.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG