Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН


Падставай для звароту, ініцыятарам якога стаў Цэнтар прававой трансфармацыі, паслужылі масавыя адвольныя затрыманьні маладых людзей у Менску ўвечары 24 сакавіка 2012 году.

У той вечар у Палацы культуры МТЗ праходзіў дабрачынны канцэрт у падтрымку міжнароднай ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» (Food Not Bombs). Перад пачаткам канцэрту ў залю ўварваліся байцы АМАПу і без тлумачэньня прычын, з ужываньнем фізычнай сілы затрымалі каля 100 чалавек.

У выніку дзеяньняў міліцыі бальшыню грамадзян затрымалі больш чым на 5 гадзінаў, 9 грамадзян арыштавалі на 2–3 сутак, 7 чалавек аштрафавалі за адміністрацыйныя правапарушэньні (нецэнзурная лаянка, расьпіцьцё сьпіртных напояў у публічным месцы). Аднаго з затрыманых з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў тэрмінова шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай 1-й ступені. Усіх пацярпелых абшуквалі, фатаграфавалі, бралі аналіз сьліны, адбіткі пальцаў.

Беларуская праваабарончая супольнасьць заклікае працоўную групу ААН па адвольных затрыманьнях адрэагаваць на Зварот і распачаць найбліжэйшым часам усе магчымыя дзеяньні ў межах свайго мандату.

Пад зваротам падпісаліся:

  • Алена Танкачова, Цэнтар прававой трансфармацыі
  • Вольга Смалянка, Фонд разьвіцьця прававых тэхналёгій
  • Эніра Браніцкая
  • Алег Гулак, РПГА «Беларускі Хэльсынскі камітэт»
  • Іна Кулей, камітэт «Салiдарнасьць»
  • Раіса Міхайлоўская, ГА «Цэнтар па правах чалавека»
  • Тацяна Равяка, Ганна Герасімава, Дом правоў чалавека
  • Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтар «Вясна»
  • Сяргей Драздоўскі, Офіс па правах людзей з інваліднасьцю
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG