Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«КварцМелПром» без акна ў Эўропу


Юры Чыж
Юры Чыж

Адна з кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу, — «КварцМелПром», дачыненьне да якой мае бізнэсовец Юрый Чыж. Якая рэакцыя працоўных і кіраўніцтва гэтай кампаніі на санкцыі?

«КварцМелПром» распрацоўвае Хаціслаўскае радовішча крэйды ў Маларыцкім раёне на Берасьцейшчыне. На думку геолягаў, гэтае радовішча — самае якаснае ў Беларусі. Праект фінансуецца «Трайплам», кампаніяй набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца Юрыя Чыжа.

На сайце фірмы паведамляецца, што кампанія мяркуе «стаць лідэрам у вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і знайсьці сталых партнэраў за яе межамі». 23 сакавіка Эўразьвяз наклаў санкцыі на прадпрыемства. Цяпер эўрапейскія кампаніі ня маюць права весьці бізнэс з «КварцМелПромам». Ці не парушыць гэта амбітныя пляны фірмы?

Пракамэнтаваць, ці адаб’юцца санкцыі Эўразьвязу на прадпрыемстве, мы папрасілі дырэктара «КварцМелПром» Віктара Андрыеўскага. Але той адмовіўся ад гутаркі, спаслаўшыся на тое, што вельмі заняты. Іншыя супрацоўнікі адміністрацыі і рабочыя таксама адмаўляюцца ад камэнтароў.

Жыхар Маларыты Пётар Андрыевіч мае шмат сяброў на гэтым прадпрыемстве. Ён спрабаваў перкананць іх даць інтэрвію Радыё Свабода, але ўсе адмовіліся. Яны баяцца страціць працу, зазначыў спадар Андрыевіч.
Паводле ягонай інфармацыі што з-за спаду ў будаўніцтве прадпрыемства цяпер працуе на склад:

«Наконт таго, што былі санкцыі накладзеныя, пакуль яшчэ нічога не вядома. Людзі наконт гэтага пакуль яшчэ нічога ня ведаюць. Але пакуль прадукцыі, якая выпускаецца на заводзе „КварцМелПром“, на складах вельмі шмат знаходзіцца. І рынкі збыту, куды збываецца, — пакуль яшчэ няма такога рэальнага збыту. Людзі прыяжджаюць, якія мясцовыя будуюцца, або зь іншых раёнаў прыяжджаюць, купляюць будаўнічыя матэрыялы. Але людзі, якія працуюць, кажуць, што ў асноўным склады запоўненыя прадукцыяй».

Пётар Андрыевіч кажа, што некаторыя працаўнікі прадпрыемства, калі і абмяркоўваюць санкцыі, то найперш асьцерагаюцца, каб гэта не адбілася на іхнім становішчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG