Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі сацыялістычны рух выказвае падтрымку «баявым» прафсаюзам Беларусі


«Расейскі сацыялістычны рух» выказвае салідарнасьць зь незалежнымі прафсаюзамі Беларусі і заклікае да акцыяў у іх падтрымку. Расейскія сацыялісты перакананыя, што «моц працоўных — у міжнародным адзінстве».

У прыклад «Расейскі сацыялістычны рух» прыводзіць сытуацыю зь ціскам на незалежны прафсаюз на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах. У паведамленьні руху гаворыцца, што дзеяньні працоўных па стварэньні незалежнага прафсаюзу «выклікалі агрэсію ня толькі адміністрацыі прадпрыемства, але і ўладаў. У ход быў пушчаны даўно выпрабаваны мэханізм ціску, які дэманструе поўнае адзінства працадаўцы і дзяржаўнага апарату».

«Расейскі сацыялістычны рух» канстатуе: «Нягледзячы на выкананьне прафсаюзам усіх працэдур, прадугледжаных працоўным заканадаўствам, адміністрацыя адмаўляецца прызнаваць прафсаюз. У цяперашні момант беларускія, эўрапейскія і расейскія прафсаюзы заявілі пра падтрымку Беларускага незалежнага прафсаюзу і яго лідэраў».

Урэшце, «Расейскі сацыялістычны рух» робіць выснову, што «на нашых вачах распадаецца міт пра „апошнюю сацыялістычную дзяржаву“, якую ўзначальвае Лукашэнка. Беларускі рэжым ня толькі кідае ў турмы ўдзельнікаў апазыцыі, але і ўціскае правы працоўных».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG