Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Каваленкі: «Адвакат сказаў, што Сяргей памірае»


Алена Каваленка
Алена Каваленка

29 сакавіка з галадоўнікам Сяргеем Каваленкам сустрэўся адвакат. Пра вынікі сустрэчы распавяла жонка вязьня Алена Каваленка.

«Ён сказаў, што Сяргей памірае. Ён важыць ужо 45 кіляграмаў, незваротныя працэсы пачаліся зь пячонкай і страўнікам, але яму ніяк не дапамагаюць, чакаюць, відаць, пакуль ён памрэ. Пра тое, што ў калёніі нібыта чакаюць дазволу з суду на прымусовае кармленьне, адвакату нічога не вядома. Не выключаю, што гэта яны хлусяць. Зараз паімчуся ў калёнію, каб выклікаць Сяргею хуткую дапамогу», — паведаміла Алена Каваленка.

Сёньня ж жонка палітвязьня накіравала скаргу на імя пракурора Віцебскай вобласьці ды іншых службовых асобаў з заклікам тэрмінова аказаць Сяргею Каваленку неабходную мэдычную дапамогу і папярэджаньнем пра адказнасьць за неаказаньне дапамогі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG