Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт МФХ: Лукашэнка ізноў усіх падмануў


Калерва Кумола пра ЧС-2014: «Сэрца кажа адно, галава – іншае». Артыкул пад такім загалоўкам фінскае выданьне Helsingin Sanomat прысьвяціла хакейнаму Чэмпіянату сьвету-2014 ў Менску.

Газэта прыводзіць вытрымкі з інтэрвію віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) Калерва Кумолы папулярнай фінскай тэлепраграме YLE (АВС). Выданьне піша, што ў свой час Кумола, в таксама прэзыдэнт (IIHF) Рэне Фазэль адыгралі вялікую ролю ў тым, каб першынство сьвету-2014 прайшло менавіта ў Менску.

Высокі чыноўнік міжнароднай хакейнай фэдэрацыі перакананы: «Рашэньне аб правядзеньні чэмпіянату ў Беларусі было прынятае з улікам высокай якасьці хакею і яго папулярнасьці сярод насельніцтва гэтай краіны, а не з улікам умацаваньня дыктатуры Лукашэнкі». Паводле словаў Кумолы, усе думалі найперш пра беларускі хакей, тым больш, што кіраўніцтва Беларусі абяцала, што ня будзе перасьледаваць апазыцыю, але ж сытуацыя так і не зьмянілася да лепшага – Лукашэнка ізноў усіх падмануў.

Раней у адказ на заклікі палітыкаў ды грамадзкасьці Кумола адказваў, што ня трэба зьмешваць спорт ды палітыку. Сёньня ён кажа, што рашэньне аб пераносе месца міжнароднага першынства даецца яму вельмі цяжка: «Сэрца кажа адно, галава – іншае».

Тым часам, як падаюць фінскія СМІ, пытаньне пераносу гульні ў іншую краіну можа вырашацца не пазьней наступнага году. Размова пра рэзэрвацыю месца першынства можа весьціся падчас аднаго з наступных кангрэсаў IIHF.

Пра адмену чэмпіянату сьвету ў Менску ўпершыню загаварылі пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году. Сёлета на пачатку лютага прэзыдэнт міжнароднай фэдэрацыі Рэнэ Фазэль заявіў, што падставаў для пераносу няма, бо IIHF «знаходзіцца ў баку ад палітычных дыскусіяў». У апошнія тыдні палітыкі і грамадзкасьць, а таксама некаторыя спартовыя зоркі зьвярнуліся да гэтай тэмы зноў. Падставай сталі апошнія падзеі ў Беларусі: расстрэлы абвінавачаных у тэракце ў менскім мэтро, забарона на выезд за мяжу для лідэраў апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG