Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Левада-Цэнтар»: Беларусі ня любяць 17% расейцаў


Ільля Рэпін. Беларус. 1892
Ільля Рэпін. Беларус. 1892

16-19 сакавіка расейскі сацыялягічны «Левада-Цэнтар» правёў апытаньне, у якім высьвятляў адносіны расейцаў да ЗША, ЭЗ, Украіны, Беларусі, Грузіі ды іншых краін.

На пытаньне «Як вы наогул адносіцеся цяпер да Беларусі?», 8% рэспандэнтаў адказалі «вельмі добра», 66% — «пераважна добра», 15% — «пераважна дрэнна», 2% — «вельмі дрэнна», а 10% — «цяжка сказаць».

Паводле апытаньняў «Левада-Цэнтру», найменш прыхільна да Беларусі расейцы ставіліся ў ліпені 2011, калі 18% расейцаў свае адносіны да Беларусі акрэсьлілі як «пераважна дрэнныя», а 4% — як «вельмі дрэнныя».

Паводле сакавіцкага апытаньня, да ЗША непрыхільна ставяцца 35% расейцаў, да ЭЗ — 21%, да Украіны — 24%, да Грузіі —50%.

Сакавіцкае апытаньне было праведзенае на рэпрэзэнтатыўнай выбарцы гарадзкога і сельскага насельніцтва сярод 1633 дарослых асобаў. Статыстычная памылка, паводле аўтараў апытаньня, не перавышае 3,4%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG