Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква ўспамінае ахвяр тэрактаў у мэтро


На станцыі «Лубянка»

На станцыі «Лубянка»

У Маскве сёньня ўспамінаюць ахвяр выбухаў у маскоўскім мэтро, якія адбыліся два гады таму.

На станцыі «Парк культуры» і «Лубянка» людзі нясуць кветкі, фатаграфіі загінулых, запальваюць сьвечкі. Роўна два гады таму ў ранішнюю «гадзіну пік» з інтэрвалам у 40 хвілін сьмяротніцы падарвалі сябе ў вагонах мэтро, якія прыбылі на гэтыя станцыі. Загінулі 40 чалавек, каля 160 пацярпелі.

На сёньняшні дзень устаноўленыя ўсе непасрэдныя выканаўцы і арганізатары гэтых тэрактаў, заяўляюць у Сьледчым камітэце Расеі. Выбухі зьдзейсьнілі сьмяротніцы, ураджэнкі Дагестану Джанет Абдурахманава і Марыям Шарыпава. Яшчэ адзін выканаўца тэракту – Гусен Магамедаў абвешчаны ў міжнародны вышук. Арганізатар выбухаў – адзін зь лідэраў ваяўнікоў у Дагестане Магамедалі Вагабаў – быў забіты ў ходзе спэцапэрацыі ў гэтай рэспубліцы ў жніўні 2010 году.
XS
SM
MD
LG