Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь настойвае на роўных умовах авіяперавозак з Расеяй


Пры гэтым дзеяньні расейскага боку ў Міністэрстве транспарту Беларусі расцэньваюць як «намер атрымаць значную перавагу». Беларускі бок не можа пагадзіцца на дадзеныя умовы.

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі распаўсюдзіла прэс-рэліз:

«Беларускія авіяцыйныя ўлады маюць намер працягваць раўнапраўнае партнэрскае супрацоўніцтва з расейскімі авіяцыйнымі уладамі і весьці далейшы канструктыўны дыялёг па пошуку узаемапрымальных шляхоў вырашэньня сытуацыі, якая склалася з улікам інтарэсаў і пасажыраў, і перавозчыкаў», паведамляецца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі.

«Беларускі бок лічыць непрымальнымі падобныя падыходы ў беларуска-расійскіх узаемаадносінах у галіне грамадзянскай авіяцыі, якія выявіліся ў спыненьні паветраных зносінаў паміж Менскам і Масквой, і якія нанесьлі шкоду пасажырам і авіякампаніям двух бакоў», — падкрэсьліваецца ў прэс-рэлізе.

Там адзначана, што міжурадавае пагадненьне аб паветраных зносінах «прадугледжвае роўныя і справядлівыя магчымасьці для перавозчыкаў двух бакоў, а, значыць, парытэт правазных ёмістасьцей і частот». «Гэтым пагадненьнем вызначаны роўныя умовы: аб’ём перавозак павінен раўнамерна разьмяркоўвацца паміж беларускімі і расейскімі авіякампаніямі».

Пры гэтым дзеяньні расейскага боку ў Міністэрстве транспарту Беларусі расцэньваюць як «намер атрымаць значную перавагу». Беларускі бок не можа пагадзіцца на дадзеныя умовы.


У аўторак, 27 сакавіка, расейскія авіяцыйныя ўлады перапынілі паветраныя зносіны паміж Менскам і Масквой. Дэпартамэнт авіяцыі Мінтрансу Беларусі ў адказ адклікаў дазвол на палёты расейскіх авіякампаніяй па гэтым маршруце. Потым бакі дасягнулі часовае пагадненьне на два дні да ўрэгуляваньня канфлікту і аднавілі палёты. 29 сакавіку ў Маскве пройдуць перамовы паміж авіяцыйнымі уладамі Беларусі і Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG