Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Дашкевіча наведаў адвакат


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Вязьня Глыбоцкай калёніі Зьмітра Дашкевіча, які адбывае пакараньне карцэрам, наведаў адвакат, паведаміла намесьнік старшыні Маладога фронту Наста Палажанка.

«Размова са Зьмітром тычылася толькі юрыдычных пытаньняў, інакш пагражалі прыпыніць сустрэчу. Але выглядае Зьміцер бадзёрым і настроеным на тое, каб вытрымаць усе выпрабаваньні», — кажа Наста Палажанка.

20 дзён таму Зьмітра Дашкевіча пакаралі карцэрам на 30 дзён, але за што, дагэтуль невядома. Наста Палажанка не выключае, што калі закончыцца тэрмін пакараньня, адміністрацыя можа зноў «прычапіцца за нешта» да Зьмітра Дашкевіча.

Старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч асуджаны на 2 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. Актывіст лічыць, што гэта была правакацыя спэцслужбаў і кажа пра палітычна матываваны перасьлед. Міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG