Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фюле аб’явіць праграму дыялёгу з грамадзянскай супольнасьцю


Штэфан Фюле

Штэфан Фюле

29 сакавіка ў Брусэлі камісар па пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Эўразьвязу Штэфан Фюле павінен афіцыйна абвясьціць пра пачатак праграмы дыялёгу з беларускай грамадзянскай супольнасьцю і палітычнай апазыцыяй дзеля мадэрнізацыі Беларусі, па разьвіцьцю стасункаў з Эўразьвязам, а таксама магчымасьцяў падтрымкі Эўразьвязам гэтага працэсу.

Дарэчы, менавіта на гэтую падзею накіроўваліся ў Брусэль Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Аляксандар Атрошчанкаў, у якіх была заплянаваная сустрэчы з Фюле.

Таксама 29 сакавіка падчас сэсіі ў Брусэлі Эўрапарлямэнт прагаласуе за рэзалюцыю аб сытуацыі ў Беларусі. Як паведаміў Свабодзе эўрадэпутат ад Літвы Юстас Палецкіс, рэзалюцыя можа быць дастаткова жорсткай у дачыненьні да беларускіх уладаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG